Ніва № 14 (3125), 3 красавіка 2016 г.

Карцінкі з нашай глыбінкі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Ранейшая чыгуначная станцыя Рыгораўцы выглядае цяпер амаль так, як і менш важныя даўней прыпынкі. Гэта з пункту гледжання пасажыраў — няма ўжо тут ніякай пачакальні толькі голыя пероны. Дарэчы, так як і на іншых прыпынках былой БерасцейскаГраеўскай лініі. Першапачатковыя пачакальні пазмяталі адсюль сусветныя войны, а кволыя чарговыя змяла міграцыя насельніцтва. З пункту гледжання чыгуначнага руху Рыгораўцы крыху вылучаюцца — тут некалькі ветак, стрэлкі і двухпавярховы мураваны пункт кіравання імі; рух адбываецца, у прынцыпе, толькі па адным пуці. Значыць — гэта ўсё ж такі не звычайны прыпынак, толькі станцыя.

З сённяшняга пасажырскага пункту гледжання станцыя Рыгораўцы здаецца нявартай увагі. Але яна праславілася сто трыццаць гадоў таму. Пецярбургскі польскамоўны тыднёвік „Kraj” у верасні 1887 года паведамляў: „Przez długi szereg lat na jarmarkach i kolejach operowała szajka złodziei i szulerów, złożona z 5 osób: kupca grodzieńskiego Hersza Lwowa, jego brata Szai i syna Pereca oraz Lejby Goldberga z Warszawy i Oszera Nejmarka z Wilna. Byli to żydzi, którzy zamienili chałat na elegancki strój europejski, aby łatwiej korzystać z nieostrożności osób, złudzonych przyzwoitą ich powierzchownością. Kogo mogli, ogrywali, używając kart fałszywych, innym poprostu kradli pieniądze lub podróżne tłomoki. Pomimo tego, że znano ich w Grodnie, że konduktorzy i żandarmi mieli ich ciągle na oku, długo im się udawało broić (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF