Ніва № 14 (3125), 3 красавіка 2016 г.

Свет з зямлянкі

Іаанна ЧАБАН

Дванаццацігадовая Зіна Буднік разам з сяброўкамі збірала каштаны, патрэбныя на школьныя заняткі. Настаўнік абяцаў, што заўтра будуць рабіць каштанавых чалавечкаў. Найвялікшыя каштанавыя дрэвы раслі за вёскай. Там Зіна ўпершыню ўбачыла немцаў, якія ўязджалі на матацыклах у Мастаўляны.

Спадарыні Зіне памяць апошнім часам значна пагоршылася. Падзеі больш чым сямідзесяціпяцігадовай даўнасці вяртаюцца да яе дробнымі эпізодамі, жменькамі канкрэтных эмоцый і перажыванняў.

— Завыла вясковая точка: 22 чэрвеня, у чатыры часа Кіеў бамбілі, нам аб’явілі што пачалася вайна, — паўтарае быццам школьны вершык.

Не хоча гаварыць пра вайну. Баіцца, каб сваімі ўспамінамі, быццам духаў на Дзяды, яе не выклікаць. Праўнучак спадарыні Зіны Вішэйкі з дому Буднік — Якуб Тамулевіч — таленавіты крынскі гімназіст. У сваёй працы пад мілагучным загалоўкам „І калісь цвілі незабудкі” піша:

„Найгоршым у цэлай вайне з’яўляецца страх, — успамінае прабабуля. — Ніколі не ведаеш, што заўтра цябе чакае. Спачатку немцы вялі сябе карэктна. Заклікалі жыхароў вёскі захаваць спакой, абяцаючы адначасова, што з іх боку няма ніякай пагрозы. Усётакі былі гэта пустыя словы. Моладзь павывозілі на прымусовыя работы, у канцлагеры. Людзі знікалі раптоўна, панаваў голад і бяда”. (Jakub Tomulewicz, „Dawniej też kwitły niezapominajki...”, s. 3, Fundacja MultiOcalenie — konkurs Podlaskie Historie Rodzinne z II wojną w tle.)

У гасцінным пакоі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF