Ніва № 14 (3125), 3 красавіка 2016 г.

Клуб актыўных Міхалоўскай гміны

Аляксандр АНХІМ

Першы раз паявіўся я на сустрэчы Клуба актыўных жыхароў Міхалоўскай гміны і горада Міхалова 3 сакавіка. Ініцыятаркай заснавання клуба, замест даўняга Гуртка вясковых гаспадынь (што гучыць пастарадаўняму, а трэба ісці з духам часу) з’яўляецца радная Святлана Лукша. Святлана разам з мужам Славікам вядуць краму, а дадаткова Славік з двойкай дзяцей вядзе сямейны калектыў «Сакрэт», развесяляючы гасцей на вяселлях і беларускіх імпрэзах. У краме Лукшаў можна купіць артыкулы для лоўлі рыб, напоі, ласункі, касметыку, прэсу, кніжкі, боты, адзенне, і нават зрабіць ксеракопіі. Неаднаразова купляю я ў краме Лукшаў, і прашу паню Святлану, каб мяне густоўна апранула на розныя імпрэзы. Адчуваю сябе ў выбранай ёю апратцы знакаміта! Святлана тлумачыць, што клуб падлягае пад Фонд Агнешкі ШтандарШтандэрскай, якая з’яўляецца старшынёю Польскага фонду развою вясковых абшараў. Пазнаёміўся я з Агнешкай, калі будаваў на яе падворку саламянагліняны дом — была яна ініцыятаркай майстаркласа па пабудове дамоў з саломы і гліны. Разам з мужам і парай дзяцей вядзе агратурыстычную гаспадарку і статак коней у вёсцы Капцы ў Міхалоўскай гміне. Якраз калі мы наведвалі Агнешку разам з маёй сястрой Эляй, шваграм Кшыськам і іх сынамі Кандратам і Мілошам, шасцігадовы Мілош першы раз адважыўся сесці і праехацца на кані. Менавіта тады прагучала прапанова, каб і я запісаўся ў клуб актыўных міхалаўчан, бо запісваюць і мужчын. А я хачу прамаваць нашу (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF