Ніва № 14 (3125), 3 красавіка 2016 г.

Гімназічныя спаборніцтвы па беларускай мове

Аляксей МАРОЗ

Традыцыяй ужо стала, што прадметныя конкурсы па беларускай мове для вучняў падставовых школ і гімназій праходзілі ў Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў БельскуПадляшскім. І так было сёлета з конкурсам для вучняў пачатковых школ. Аднак ваяводскія элімінацыі Ваяводскага прадметнага конкурсу па беларускай мове для вучняў гімназічных школ адбыліся 17 сакавіка ў Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы. Вучні масава прыступілі да конкурсу па роднай мове і ажно 52 гімназісты спаборнічалі ў Гайнаўцы за званне лаўрэата або фіналіста.

На напісанне конкурснага тэста адведзена было паўтары гадзіны, але першыя гімназісты пачалі аддаваць свае працы камісіі і выходзіць з актавай залы школы не папрацаваўшы з тэстам нават і гадзіны. Толькі крыху звыш гадзіны займаўся з тэстам Максім Фіёнік з Комплексу школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў БельскуПадляшскім. Пасля праверкі прац аказалася, што менавіта Максім Фіёнік і вучаніцы Гімназіі з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы Магдалена Мішчук і Юлія Кобаць набралі ажно па 59 балаў, найбольш балаў з ліку ўсіх канкурсантаў.

— Тэст быў лёгкім і на ўсе задачы можна было адказаць. Мы ў школе працавалі па матэрыяле прадбачаным на сёлетні конкурс. На падставе гэтага матэрыялу састаўляліся конкурсныя задачы, — заявіў Максім Фіёнік з бельскай «тройкі» пасля выхаду з залы. Вучняў з бельскай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF