Ніва № 14 (3125), 3 красавіка 2016 г.

Абяцанне

Міраслаў ГРЫКА

Ці маладым патрэбныя старыя? На думку многіх з іх, старэчы, леапёрды, склеротыкі да нічога непрыдатныя. Бо або надакучваюць, патрабуюць, настаўляюць, або пачынаюць адзін з адным ідэалагічную вайну — адным словам руйнуюць свет. Уявім такую гіпатэтычную сітуацыю, што ў Польшчы з дня ў дзень паміраюць усе, якім больш за 30 гадоў (вышэй за гэты ўзрост фармулююцца погляды, даспяваюць жыццёвыя стратэгіі, а за імі палітычныя выбары і вынікаючыя з іх падзелы). Дык няхай узроставыя падзелы нарэшце прападуць! І што адбываецца? У адно імгненне выжыўшую кампанію ахоплівае дабрашчасны спакой. Спыняюцца ідэалагічныя спрэчкі. Гэта стварае якасна новую цывілізацыю... маляўнічых матылькоў, якія прытрымліваюцца своеасаблівай філасофіі «лаві момант». Замест безвыніковых сварак маладыя выбіраюць жыццё «тут і цяпер». Яны аддаюць перавагу тусоўкам, сексу без абавязацельстваў, бестурботным падарожжам, гульням з электроннымі цацкамі, проста выкарыстоўваць жыццё, замест задавацца пытаннем, што будзе заўтра. Таму што будучыні для іх няма. Няма яшчэ: ні хвароб, ні дзяцей, ні бацькоў, закарэлых у сваіх меркаваннях і загартаваных у сваіх рацыях, аб якіх вам трэба клапаціцца, і ў той жа час з імі спрачацца, і даказваць, што памыляюцца, не разумеюць гэтага свету.

Іншая справа, што кожны — няхай гэта будзе малады або стары — з’яўляецца палітычным бытам, уцягнутым у палітычныя працэсы. Асцярожна кажучы, немагчыма быць у адзіноце ў кучы. А кучай кіруе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF