Ніва № 14 (3125), 3 красавіка 2016 г.

Дзе і калі

Віктар САЗОНАЎ

У тое, што чарговы тэракт рана ці позна грымне ў Еўропе, здаецца ўжо пасля парыжскай трагедыі больш не сумняваўся ніхто. Пытанне не стаяла ці адбудзецца ён ці не. Пытанне было толькі ў тым, дзе і калі гэта здарыцца. Не хацелі ў гэта верыць хіба толькі тыя, што аніяк не маглі прызнаць сваіх асабістых памылак у правядзенні міграцыйнай палітыкі. Але, як казаў некалі Станіслаў Ежы Лец, хто жыве ў свеце ілюзій, той заўсёды атрымлівае ўдар ад рэальнасці.

Удар аказаўся зноў у тым месцы, дзе яго не чакалі. Яшчэ зусім нядаўна з Бруселя гучаў моцны і бескампрамісны голас, які жорстка асуджаў тых чальцоў Еўрасаюза, якія не падтрымлівалі агульнай міграцыйнай палітыкі. Цяпер у Бруселі мусілі аб’явіць жалобу па дзясятках загінуўшых і сотнях параненых. Чыноўнікі і палітыкі нарэшце загаварылі пра недапрацоўкі ў міграцыйнай палітыцы Еўрасаюза і ўжо адкрыта заяўляюць, што нават пры тэрміновым прыняцці неабходных мер, паранейшаму невядома якіх, еўрапейцам яшчэ доўгі час прыйдзецца жыць са штодзённай тэрарыстычнай пагрозай. Калі нават там, дзе працуюць офісы Еўрапарламента і Рады Еўропы, якія знаходзяцца пад узмоцненай аховай, адбываюцца такія трагедыі, то гэта паказвае, што еўрапейцы больш нідзе на гэтай планеце не могуць адчуваць сябе бяспечна.

А ў самой Еўропе сёння ўжо загінуць ад бомбы шанцаў, здаецца, не менш, чым у тых краінах, адкуль у Еўропу працягваюць прыязджаць уцекачы. Спецслужбы і паліцыя не могуць зрабіць нічога, каб (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF