Ніва № 14 (3125), 3 красавіка 2016 г.

Дзень Незалежнасці ў Бельскім белліцэі

Аляксей МАРОЗ

У гэтым годзе Дзень Волі, які адзначаецца 25 сакавіка, выпаў якраз у час велікоднага перапынку ў працы школ. У Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў БельскуПадляшскім святкаванні Дня Незалежнасці адбыліся 21 сакавіка, калі ў іншых бельскіх школах моладзь адзначала першы дзень вясны. У школьным мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні ўсіх класаў і настаўнікі. Першакласнікам быў арганізаваны «Беларускі турнір», другакласнікі выступілі з прэзентацыямі «Мая малая айчына», а белліцэісты з трэціх класаў паглядзелі фільм Юрыя Каліны «Сярожа», зняты для тэлеканала «Белсат».

— 25 Сакавіка беларусы рашыліся сказаць свету, што хочуць быць народам. Мы павінны ганарыцца сваёй гісторыяй і памятаць пра сваё мінулае. Сёння адзначаецца першы дзень вясны, а для беларусаў вясной было абвяшчэнне незалежнасці Беларусі і сёння мы адзначаем угодкі Дня Волі ў нашай школе. Я захоплены выступленнямі нашых ліцэістаў з першых і другіх класаў, якія салідна падрыхтаваліся да турніру і прэзентацый. Удалося ім арыгінальна і цікава запрэзентавацца пабеларуску і ўмела спалучыць беларускую традыцыю і сучаснасць, — сказаў дырэктар белліцэя Андрэй Сцепанюк.

На калідорах і ў спартыўнай зале красаваліся плакаты на тэму «Беларусь у маіх вачах», выкананыя ў мінулых гадах вучнямі першых класаў у рамках «Беларускага турніру». Плакаты змяшчалі выявы белчырвонабелых сцягоў, герба «Пагоня» і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF