Ніва № 13 (3124), 27 сакавіка 2016 г.

У палескай глыбінцы (36)

Ганна КАНДРАЦЮК

Я намерылася палічыць усе ручнікі ў СвятаПараскеўскай царкве, якія атулялі іконы. Іх неверагодная колькасць збівала з панталыку, ірваўся лік. Некалькі разоў мне пашчасціла дайсці да пяцідзесяці, каб зразумець, што статыстыка не іграе тут ніякай ролі.

Прамаўлялі колеры і вышыўка тканін з перавагай чырвані, фіялету і блакіту. Інтэр’ер сам па сабе заяўляў пра неўтаймаваную радасць уваскрэсення. Разнавіднасць і інтэнсіўнасць колераў прыводзіла на думку Тыбет...

Фатографы першапраходцы зафіксавалі Палессе ў чорнабелых колерах. У выпадку сакральных аб’ектаў, цікавіў іх знешні выгляд будынка і бліжэйшае атачэнне. Марочнянская царква, калі глядзець на яе звонку і здалёк, быццам са старых фатаграфій. Як не цікава, гістарычны, характэрны для Палесся выгляд яна набыла пасля нядаўняга рамонту. Царкву аднавілі за кошт прыватных спонсараў пад 200гадовы юбілей, які адзначалі ў 2015 годзе. У прысутнасці айца Паўла Дубянца высмакаваная рэстаўрацыя гістарычнага будынка не здзіўляла. Не магло быць іначай. Пасля таго, калі ўсярэдзіне я пабачыла каваную жырандолю, якую падпальвалі васковымі свечкамі, і паслухала архаічных спеваў на хорах, нішто ўжо не здзіўляла...

Карацей кажучы, нідзе раней я не бачыла такой царквы, у якой жыва, гарманічна і свядома пераклікаліся старажытнасць з сучаснасцю.

Марочнянскі настаяцель — гісторык хрысціянства і адначасова этнограф. Ён спрычніўся да ўзнікнення ўнікальнага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF