Ніва № 13 (3124), 27 сакавіка 2016 г.

Радасць ад спадчыны

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Да Веры Нічыпарук, адухаўляючай мастацкі самадзейны калектыў „Малінкі”, трапіць складана. Яна сама рэкамендуе пытацца пра дарогу да яе ў людзей. Дарожка мае быць ад крамы...

Малінніцкая крама на абочыне сяла, пры выязной дарозе ў напрамку Шарнёў і Орлі. На парозе крамы сустракае мяне мужчына з пытаннем, ці я часам не да спадарыні Веры; гэта яе муж Пётр. Вядзе мяне ў сваю хату. Спярша шагаем загуменнай дарогай Маліннік, пасля зварочваем у бок недалёкага прысёлка. Перасякаем выгадную кладку на рачулцы.

— Гэта Белая, што цячэ цераз Бельск? — пытаю.

— Так. Калісь была яна шырокая, кусты раслі абапал, поўна рыбы было ў ёй, людзі кломлямі лавілі. А цяпер нічога ў ёй няма.

Сапраўды, зараз багатая калісь рэчка зведзеная меліярацыяй адно да адрэзкаў прамалінейных ручайкоў.

— Тут калісь, дзе мы цяпер жывём, быў панскі двор, — расказвае спадар Нічыпарук. — Быў пан Бараноўскі, адтуль і пайшла назва прысёлка — Бараноўцы. Мой дзед з Дубін купіў той маёнтак і сюды перасяліўся. Двор быў драўляны. У вайну немцы загадалі перасяліцца ў сяло. Калі ў час вайны тут разгарэўся бой, амаль уся вёска Маліннікі згарэла, толькі тры хаты асталіся. Згарэлі таксама і нашы былыя дворскія будынкі...

Ад двара на абочыне поймы Белай астаўся толькі падзелены дамбай стаў...

Школа

Да спадарства Нічыпарукоў прыехалі гарадскія дзеці, але яны зараз разбегліся за работай. А я пытаю спадарыню (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF