Ніва № 13 (3124), 27 сакавіка 2016 г.

ІХ Агляд гафту і карункі

Аляксей МАРОЗ

Падвядзенне вынікаў «ІХ Агляду гафту і карункі Гайнаўскага павета 2016» і адкрыццё выставы рукадзелля адбылося 12 сакавіка ў Гайнаўскім доме культуры. Побач аўтараў прац сабраліся гайнавяне, якім цікава было паглядзець вышыўку і карункавыя работы з традыцыйнымі матывамі і сучаснымі інспірацыямі.

— Спачатку карункавыя і вышываныя вырабы прэзентаваліся ў невялікай зале нашага дома культуры на першым паверсе і ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы ў рамках мерапрыемства «Іголкай маляванае». У выніку стварыўся «Агляд гафту і карункі Гайнаўскага павета». Падчас агляду «Іголкай маляванае» не было конкурсу і да гэтай формулы мерапрыемства вярнуліся мы сёлета. Падчас мінулых выпускаў заўсёды былі незадаволеныя рашэннем конкурснай камісіі асобы, хаця камісія старалася працаваць як мага найбольш аб’ектыўна. У гэтым годзе рашыліся мы на няконкурсны агляд, паказваем самыя навейшыя працы рукадзельнікаў. Запрашаем на будучыню творцаў, якія яшчэ не прэзентавалі ў нас сваіх работ, — сказала старшы інструктар па справах мастацтва і рэкламы ГДК Анна Тарасюк, адказная за правядзенне агляду.

Агляд гафту і карункі адкрылі дырэктар ГДК Расціслаў Кунцэвіч, мастацкі кіраўнік Ядвіга ЛяхКучкін і старшы інструктар Анна Тарасюк.

— Відаць тут, як вялікую працу мусілі ўкласці ўдзельнікі агляду, каб выканаць прэзентаваныя тут цудоўныя работы і якой цярплівасці трэба было, каб гэта зрабіць, — заявіў дырэктар (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF