Ніва № 13 (3124), 27 сакавіка 2016 г.

Таямніцы Аўгустоўскай аблавы

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

У Калеты, Лясную (даўняя назва вёскі — ВулькаЖандовая) ці Баляненты ў Гродзенскай вобласці іншаземец так лёгка не ўедзе. Названыя вёскі размешчаны ў памежнай зоне. Для таго, каб туды дабрацца, неабходны спецыяльны пропуск, таксама для грамадзян Беларусі, якія пастаянна жывуць па за межамі зоны. Адпаведную заяву трэба асабіста падаць у гродзенскай сядзібе Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь, а іншаземец павінен чакаць рашэння некалькі дзён без упэўненасці, што яго атрымае. Якраз у гэтых вёсках яшчэ жывуць сведкі Аўгустоўскай аблавы з ліпеня 1945 г., а яе ахвяры, хутчэй за ўсё, спачываюць у зямлі на беразе блізкага возера Шлямы.

Аўгустоўская аблава («малы Катынь») з’яўляецца найменш раскрытым забойствам палякаў пасля Другой сусветнай вайны. У выяўленых нядаўна гісторыкамі Інстытута нацыянальнай памяці савецкіх дакументах называецца яна «аперацыяй зачысткі лясоў», накіраванай супраць Арміі Краёвай, а таксама літоўскага падполля. Ахапіла яна тэрыторыю 3500 квадратных кіламетраў. У савецкіх дзеяннях прыняло ўдзел каля 40 тысяч салдат. ІНП вядзе следства: вызначае колькасць ахвяр і дакладнае месца іх пахавання. У ліпені 1945 года атрады Чырвонай Арміі і НКУС, пры падтрымцы польскіх войскаў, падпарадкаваных устаноўленаму саветамі ўраду, прачасалі Аўгустоўскую пушчу і прылеглыя да яе тэрыторыі. У выніку дзеянняў часцей 50й арміі ІІІ Беларускага фронту і 62й і 64й дывізій НКУС, пры падтрымцы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF