Ніва № 13 (3124), 27 сакавіка 2016 г.

Боль успамінаў

Іаанна ЧАБАН

Юзэф Варановіч нарадзіўся ў ліпені 1945 года ў пададэльскіх Мінкаўцах, сёння Шудзялаўскай гміны. Другую сусветную вайну ведае толькі з аповедаў свайго бацькі Віктара. Ганарыцца, што пахрысцілі яго менавіта ў касцёле ў Адэльску (цяпер у Беларусі). У Мінкаўцах вайна закончылася ў 1948 годзе, калі вёска вярнулася з саветаў у Польшчу. Польскасавецкая мяжа ішла кіламетр за вёскай. Потым перасунулі яе паўтара кіламетра ў другі бок.

Спадар Юзэф паказвае мне ксеракопію старонкі шудзялаўскай газеты і царскае „свидетельство о выполнении воинской повинности” ад 1881 года нейкага Осіпа Варановіча з Мінкаўцаў.

Гаварыць пра вайну гледзячы мне ў вочы ён не ў змозе. Бачу яго ўнутраны бой і боль пры кожным сказаным слове. Чую шмат важных, нявыказаных слоў. Прыгнятае страх, перададзены з пакалення ў пакаленне, ад дзеда, прадзеда, страх Другой сусветнай вайны.

— Ці пра жыдоў бацька вам нешта расказваў? — пытаю.

— Не... Мабыць, не, — гаворыць абсалютна без перакананасці.

— З беларусамі жыў я ў добрых адносінах, — мяняе тэму. — У дзевяностым годзе, будучы сакратаром гміны ў Крынках, ездзіў я да іх на Дзень Перамогі. Калі добра папілі і паелі, павезлі нас аўтамабілем у бункеры на восемсотмятроўку — недаступную пагранічную, лясную тэрыторыю па другім боку мяжы ў напрамку Бераставіцы. У часах нашага ваеннага становішча звезлі туды салдат. Там яны чакалі загаду. У бункерах сядзелі адны касавокія з за Урала. Беларусаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF