Ніва № 13 (3124), 27 сакавіка 2016 г.

Пісанкі з над Бобры

Уршуля ШУБЗДА

У Ліпску з традыцыяй пісання велікодных яек больш за 70 гадоў звязана Крыстына Цеслюк. Не толькі ў наваколлі, але таксама ў Польшчы і многіх краінах свету ведаюць яе характэрныя „малыя мастацкія творы”, якія на Вялікдзень упрыгожваюць святочныя сталы. Крыстына Цеслюк узрастала ў Ліпску, сярод беларускага насельніцтва і прыгожай прыроды ракі Бобры, што паўплывала на яе бачанне свету і вялікую адчувальнасць ва ўспрыманні прыгажосці. Пісанкі Крыстыны Цеслюк уражваюць не толькі мастацкім узроўнем, але таксама адлюстроўваюць спрадвечную абраднасць і культуру гэтай тэрыторыі.

Крыстына Цеслюк вядомая сваім майстэрствам не толькі ў родным Ліпску, але і ва ўсёй Польшчы. Часта ездзіла са сваімі пісанкамі на шматлікія конкурсы і кірмашы па за межы краіны. Першыя спробы пісання яек былі зроблены ў дзіцячыя гады. У яе сям’і гэтая традыцыя перадавалася з пакалення ў пакаленне. Крыстына Цеслюк памятае першыя ўрокі, якія атрымала ад сваёй бабулі. Таму матывы, якія размалёўвае на яйках, характэрныя гэтаму куточку Беласточчыны. Яе велікодныя яйкі маюць свае назвы, таксама як узоры, а гэта стварае дадатковую аснову для зразумення містыцызму тых жа яек. Узоры, якія найчасцей паўтараюцца, гэта „баслянючкі” , „сабачыя лапкі”, „барылачкі” ці „хвойкі”. Традыцыйныя ліпскія ўзоры Крыстына Цеслюк часта ўзбагачае самастойнымі праектамі.

Усе пісанкі паўстаюць тэхнікай васкавога баціку (растоплены воск наносяць іголкай). Асноўным (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF