Ніва № 13 (3124), 27 сакавіка 2016 г.

Фантастычныя фільмавыя фізікі Гайнаўскага белліцэя

Аляксей МАРОЗ

У Агульнаадукацыйным ліцэі з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы чатырох белліцэістаў Ганна Хомчук, Арон Марчук, Анна Несцярук і Шымон Ручынскі стварылі фільмавы калектыў «Фантастычныя фільмавыя фізікі», апекуном якога стаў настаўнік фізікі Дар’юш Мусюк. Яго члены прыступілі да агульнапольскага фільмавага конкурсу «Зрабі стаўку на Сонца», арганізаванага Фондам Банка аховы асяроддзя, і стварылі кароценькі адукацыйны фільм «Адзін», які рэкламуе выкарыстанне аднаўляльнай энергіі, а канкрэтна сонечных калектараў. У першым этапе конкурсу гайнаўскія белліцэісты занялі першае месца і зараз змагаюцца за першынство ў другім этапе, у якім камісія будзе ацэньваць відэаролікі і іх распаўсюджанне. Белліцэісты стараюцца як найлепш разрэкламаваць свой фільм «Адзін», у якім выступілі дырэктар Яўген Сачко і ліцэісты.

— Я цешуся, што моладзь паказала свае ўмеласці і прафесійны падыход да стварэння відэароліка «Адзін». Здабыты вопыт працы над фільмам спатрэбіцца нашым вучням як падчас адукацыі, так і ў далейшым жыцці. Для мяне выступленне перад кінакамерай, паводле сцэнарыя, было новым, але цікавым выклікам, — сказаў дырэктар Яўген Сачко.

— Наш фільм паказвае два альтэрнатыўныя светы, дзве цывілізацыі, якія могуць быць у нас за 50 гадоў. Гэта ад усіх нас, пражываючых на Зямлі, залежыць, які свет выбярэм, ці будзем ахоўваць прыроду і карыстацца аднаўляльнымі крыніцамі энергіі, ці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF