Ніва № 13 (3124), 27 сакавіка 2016 г.

Сакрэтны ўпаўнаважаны

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Да канца мінулага года ўпаўнаважаным падляшскага ваяводы па нацыянальных і этнічных меншасцях быў Мікалай Мантур, намінаваны на гэтую пасаду папярэдняй кіруючай кааліцыяй. Пасля змены ўлады і замене ваяводаў новым ваяводам на Падляшшы стаў Багдан Пашкоўскі, а Мікалая Мантура ў студзені замяніў Раман Чэпэ. Справы нацыянальных і этнічных меншасцей у сферы яго абавязкаў мелі быць аднымі з некалькіх. І так мела быць надалей, як запэўнівала мяне яшчэ ў канцы студзеня прэссакратар ваяводы Пашкоўскага Анна Ідзькоўская. Тым часам у час пасяджэння парламенцкай камісіі па нацыянальных і этнічных меншасцях 9 сакавіка, прысвечанага дзеянням, якія рабілі ў 2015 годзе ўпаўнаважаныя ваяводаў па справах нацыянальных і этнічных меншасцей, я выпадкова даведаўся, што Падляшша мае, аднак, такога ўпаўнаважанага, выключна па справах меншасцей, і гэта не Раман Чэпэ. Старшыня Камісіі Данута Петрашэўская прывітала ўпаўнаважаных і іншых асоб, якія адказваюць за пытанні меншасцей у ваяводскіх управах. Яна пералічыла прадстаўнікоў з Сілезскага, Апольскага, Падкарпацкага, Вялікапольскага, Лодзінскага і Мазавецкага ваяводстваў. З Падляшша нікога не прывітала. Назіраючы пасяджэнне камісіі ў прамым эфіры па інтэрнэце, я напісаў тэкставае паведамленне аднаму з двух падляшскіх дэпутатаў, членаў камісіі па меншасцях Роберту Тышкевічу (другі гэта Тамаш Цімашэвіч): «А дзе падляшскі ўпаўнаважаны, дзе ён наогул?». Я ўбачыў, як дэпутат прачытаў маё пытанне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF