Ніва № 13 (3124), 27 сакавіка 2016 г.

Рэдкая птушка даляціць...

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Здарылася мне тыдзень таму пабываць у заходнебеларускім Брэсце. Там на вуліцы пісьменніка Мікалая Гогаля, якога дзеляць паміж сабой украінцы і расейцы, усталяваны не толькі бюст літаратурнаму класіку, але і шэраг скульптурных помнічкаў ці кампазіцый паводле матываў ягоных вядомых твораў. Такая літаратурнагогалеўская вуліца. І хоць незабыўны аўтар „Мёртвых душ” ніколі ў Беларусі не жыў і дачыненне мае да нашай культурнай спадчыны хіба што ўскоснае, такі падыход куды лепшы, чым паўсюднае ўганараванне ў нашых гарадах розных савецкіх пагранічнікаў ці тым больш энкавэдыстаў. Да ўсяго літаратурны класік — на тое ён і класік, каб быць актуальным і праз паўтара стагоддзя.

Які ж новы беларускі не любіць хуткай дарогі ў Дразды! Аднак рэдкі чыж даляціць у нас да сярэдзіны Свіслачы. Прадпрымальнікам нашай краіны зараз не пазайздросціш. Сёння Чыж з Сабалёў, заўтра — якінебудзь стрыж з гарнастаевічаў... Здавалася б, навошта? Птушкі то не драпежныя, свойскія, з рукі кормленыя, ды і яйкі заўсёды неслі залатыя. Але, папершае, нельга адхіляцца ад Галоўнага куратніка ні на паўкрыла. А падругое, ва ўмовах нарастаючага гаспадарчага крызісу для народу вельмі патрэбныя такія паказальныя пасадкі ў клетку. На тое ён народзец (слоўца, дарэчы, палітычны класік сучаснасці, свядома ці не, пазычыў якраз у Гогаля!) чакае здаўна. Вера ў добрага і справядлівага цара павінна падмацоўвацца і сілкавацца ўяўным змаганнем з карупцыяй і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF