Ніва № 13 (3124), 27 сакавіка 2016 г.

Ураджэнцы Беласточчыны — удзельнікі беларускага нацыянальнага руху ў 1917-1921 гг.

Уладзімір ЛЯХОЎСКІ

У 2018 г. беларуская грамадскасць будзе ўрачыста і, спадзяемся, годна і самавіта святкаваць 100я ўгодкі з дня абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі — Акт 25 Сакавіка. Зразумела, што гэтая падзея павінна быць адзначана навуковай супольнасцю Беларусі і беларускай дыяспарай належным чынам: новымі аналітычнымі даследаваннямі, грунтоўнымі археаграфічнымі выданнямі. Ясна, што пра гэта трэба клапаціцца ўжо цяпер. Прынамсі, было б вельмі добра скласці і выдаць энцыклапедычны даведнік «Дзеячы беларускага нацыянальнага руху», у якім павінны быць належным чынам адлюстраваны жыццё і дзейнасць тых дзеячаў, што стаялі ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці.

Упэўнены, што ўраджэнцы еласточчыны ў гэтым выданні зоймуць належнае месца. Жыццё не стаіць на месцы: праца ў архівах Беларусі і суседніх краін па дадзенай тэматыцы не толькі дадае навукоўцам новыя факты з жыцця і чыннасці ўжо вядомых асоб, але і адкрывае нам зусім новыя постаці ў гісторыі беларускага нацыянальнага руху.

Сялянская дачка, солтыс, вучыцелька, паэтка...

Імя Веры МаслоўскайКарчэўскай (уроджаная Матэйчук, 18961981), беларускай паэткі і грамадскай дзяячкі, добра вядома беларускім даследнікам на Беласточчыне. Пра яе пісалі Юры Туронак, Мікола Гайдук, узгадвалі іншыя аўтары ў агульным кантэксце гісторыі беларускага палітычнага і культурніцкага руху ў гэтым рэгіёне. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF