Ніва № 12 (3123), 20 сакавіка 2016 г.

Кіраўнік Беластоцкага кола Браніслаў Шварцэ (з гісторыі паўстання 1863-1864 гг.)

Васіль ГЕРАСІМЧЫК

У той час, калі ў Вільні толькі ішло гартаванне рэвалюцыйнай арганізацыі, у Беластоку праца ўжо актыўна кіпела. У 18611862 гадах менавіта Беласток з’яўляўся фактычна другім пасля Варшавы цэнтрам па падрыхтоўцы паўстання, якое ўспыхнула ў 1863 годзе. Важнейшым дзеячам мясцовага кола быў Браніслаў Шварцэ, які, па заўвазе гісторыка Андрэя Кіштымава, „быў першы, хто паставіў падпольную работу на ўстойлівыя чыгуначныя рэйкі”. А ў часы ссылкі стаў духоўным настаўнікам Юзафа Пілсудскага.

Чыгуначнік, сын паўстанца

Браніслаў нарадзіўся 8 кастрычніка 1834 года ў французскай Брэтані. Яго бацька, Юзаф Шварцэ, удзельнічаў у паўстанні 18301831 гадоў і вымушаны быў выправіцца ў эміграцыю. Бунтоўны характар бацькі перадаўся сыну, які ў 1848 годзе ўдзельнічае ў еўрапейскай „вясне народаў”: 14гадовы хлопец змагаецца на барыкадах Парыжа супраць караля Луі Філіпа ў імя Рэспублікі. І першы раз аказваецца за кратамі.

У 1852 годзе Браніслаў па заканчэнні Парыжскай вышэйшай палітэхнічнай школы атрымаў спецыяльнасць інжынера і пераехаў у Вену, дзе правёў два гады, будуючы аўстрыйскую чыгунку. У 1859 годзе ён у Варшаве, а ўжо ў красавіку 1860 года ўладкаваўся ў французскую кампанію, якая будавала чыгунку СанктПецярбург — Варшава. Браніслаў заняў пасаду памочніка будаўніка на станцыі Беласток.

Пераважную большасць інжынераў і будаўнікоў на чыгунцы складалі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF