Ніва № 12 (3123), 20 сакавіка 2016 г.

Пад Вялікдзень

(івар)

Была калісь такая казка: „Жылібылі дзед ды бабка. Была ў іх курачкарабка. Знесла курачка яечка, ды не абыякое, а залатое. Дзед біўбіў — не разбіў. Баба білабіла — не разбіла. Мышка бегла, хвосцікам махнула, яечка ўпала і разбілася. Дзед плача, баба плача, а курачка кудахча: — Не плач, дзед, не плач, баба: знясу вам яечка другое — простае, а не залатое”.

Была калісь такая казка, была. Але ці яна сёння таксама яшчэ дыхае? Невядома. Бо ж калісь то і курачкі бегалі па кожным панадворку, і яечкі неслі, праўда — не залатыя, але простыя, звычайныя, без інфармацыйных пячатак, у якіх умовах тое яечка знесена. Тадышняя гаспадынька не стаўляла пячатак з, напрыклад, тройкай, інфармуючай, што яечка знесена недзе ў сене ці саломе для пазнейшага саматужнага выседжвання, калі ініцыятыўная курыца брала справу ў свае кіпцюры. Ці з двойкай — згубленае ў нейкай загуменнай крапіве, ці з адзінкай, знесенае ў пачэпленым у курніку кошыку з мяккай высцілкай. За дзень кожная курачка несла адно яечка ў нейкае гняздзечка. А што цяпер? Як цяпер выглядаюць нашы панадворкі, ці надалей бегаюць па іх курачкі і спяваюцькукарэкаюць пеўні? Бывае, што дзенідзе гэты гаспадарскі спектакль, курыны абрад, яшчэ захаваўся, а дзенідзе то і зусім ужо звёўся. Завітаеш цяпер у вёску і не надта спадзяешся, што пачуеш кукарэканне пеўняў, кудахтанне ці сакатанне курыц, квактанне квактух, ціўканне куранят, іржанне коней, бляянне авечак, гагатанне гусей, сыканне гусакоў, рохканне ці квік (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF