Ніва № 12 (3123), 20 сакавіка 2016 г.

Постаць годная памяці беларусаў Беласточчыны

Лена ГЛАГОЎСКАЯ

З радасцю сустрэла я ў „Ніве” (№ 7, ад 14.02.2016 г., c. 1011) артыкул Уршулі Шубзды пра „новы помнік” кс. Яну Семашкевічу на Сакольшчыне. З цікавасцю яго прачытала, асабліва як першы даследчык яго жыцця і дзейнасці на Беласточчыне. Дваццаць гадоў таму назад я адкрывала беларусам апошнія гады жыцця паэта Янкі Быліны, як падпісаў свае творы кс. Ян Семашкевіч. На пошукі натхнілі мяне тады памылковыя інфармацыі ў біябібліяграфічным слоўніку „Беларускія пісьменнікі” (т. 1, Мінск 1992, с. 444445). Яны мяне проста ашаламілі, бо паводле іх кс. Ян Семашкевіч памёр у блізкім майму сэрцу МіхаловеНязбудным у 1955 г. 17 лютага 1996 г. падчас „Сустрэч „Зоркі”” на экскурсіі ў Ялоўцы пад касцёлам расказвала я дзецям, што ў ім перад вайной (у 19371939 гг.) служыў беларускі паэт Янка Быліна, які пісаў байкі і вершы, падпісваючы іх псеўданімам Янка Ялавец. Тады я яшчэ не ведала, што расказвала гэта дзень перад 40й гадавінай яго смерці.

Як я ўжо ўспомніла, на пошукі слядоў кс. Яна Семашкевіча падштурхнула мяне Міхалова. Там людзі помнілі, што такі ксёндз у іх несумненна быў падчас вайны, і „за саветамі”, і „за немцамі”, але хутка пасля вайны выехаў. Куды — не ведалі, прынамсі тыя, якіх я пытала. І тут дапамог наш вядомы гісторык Юрка Туронак, які сказаў, што памёр ён недзе пад Саколкай. Пераглянуўшы свой архіў, паведаміў мне, што Янка Быліна памёр у Бомблі. Знайшла я такую мясціну на карце і адной (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF