Ніва № 12 (3123), 20 сакавіка 2016 г.

Іконапісанне. Урок пакоры.

Уршула ШУБЗДА

Раней іконы мы атаясамлівалі ў першую чаргу з усходнім хрысціянствам, дзе яны ўшаноўваліся ў цэрквах і манастырах. Толькі ў апошні час мы назіраем рост цікавасці да гэтай формы сакральнага мастацтва як у Каталіцкім касцёле, так і ў Польшчы. Усё часцей і часцей яны з’яўляюцца ў нашых храмах і дамах. Ірэна Генсцінская ўзрастала ў месцы, дзе не было ніякага сутыкнення з праваслаўем, а іконапісаннем захапілася дзякуючы манашцы з жаночага манастыра ў Бельгіі. Ікону яна лічыць не простай карцінай, а акном у Неба, якое набліжае да sacrum.

Іконы пераважна асацыююцца з працай выключнага характару. На самой справе прамаўляюць яны да нас мовай знакаў і сімвалаў. Да пятнаццатага стагоддзя пісанне ікон развівалася на тэрыторыях, якія былі пад уплывам візантыйскай культуры. Іконы пісаліся паводле рознай тэхнікі, між іншым, мазаікай, у рэльефе, эмаллю, аднак найчасцей пісалі іх на дошках яечнай тэмперай.

— Тэмперу нават цяпер маю зробленую і трымаю яе ў халадзільніку, — кажа Ірэна Генсцінская. — Каб маляваць такім стылем ікону, патрэбныя сухія пігменты, жаўток яйка, вада, і вядома — пэндзлікі. Дадам, што гэты метад ідэальна падыходзіць для ўсіх відаў жывапісу.

Іконы, якія паказваюцца ў музеях або прыватных калекцыях, несумненна, з’яўляюцца больш зразумелымі для гледача, які зблізку можа ім прыгледзецца. Неаслабная цікавасць да ікон, магчыма, вынікае з іх фармальных і іканаграфічных разнастайнасцей, адначасова (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF