Ніва № 12 (3123), 20 сакавіка 2016 г.

Разам пра Пушчу — супольнае дабро

Міра ЛУКША

У апошнія дні жыхары Польшчы атрымлівалі супярэчлівую інфармацыю, датычную дазволу на валку дрэў і змяненняў, унесеных у «план кіравання лесам» для Пушчы, — адзначыў Караль Высоцкі з Партыі Разам, якая ў пятніцу 26 лютага правяла канферэнцыю пра будучыню Белавежскай пушчы. — Спачатку Рэгіянальная дырэкцыя па ахове асяроддзя станоўча адклікалася на высечку 188 тыс. кубічных метраў дрэў у пушчы. У апошні час Міністэрства аховы асяроддзя аб’явіла, што ў пушчы адбудзецца парадкаванне і будзе праводзіцца яно да таго часу, пакуль не будзе завершаны візіт прадстаўнікоў ЮНЕСКА, тая высечка не будзе пачата. Цяпер аказваецца, што ўсе рашэнні ў чаканні, пакуль не прыбудзе дэлегацыя ЮНЕСКА, якая прыедзе ў сярэдзіне сакавіка. Як было адзначана прадстаўнікамі Партыі Разам, адсутнасць яснасці перадачы і інфармацыйны шум вакол тэмы высечак спрычыняецца да таго, што ў нашым рэгіёне яшчэ не было праведзена грунтоўнае абмеркаванне па пытанні аб абароне агульнага дабра, якім з’яўляецца Белавежская пушча. Можна паглядзець на воклічы. РДАА: «У Белавежскай пушчы можна рэзаць». Эколагі: «Гэта чорны сцэнарый!». Па гэтай прычыне мы запрасілі ўсіх да дыскусіі аб бягучай сітуацыі, а звязанай з прапановамі міністра аховы асяроддзя. Мы запрасілі ўсіх, хто мае ў сэрцы карысць пушчы. Хочам пачуць меркаванні навукоўцаў, актывістаўэколагаў, а таксама леснікоў, мясцовых органаў улады і жыхароў Гайнаўшчыны. Прынялі запрашэнне прадстаўнікі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF