Ніва № 12 (3123), 20 сакавіка 2016 г.

Здымак дэпутата

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Увечары 27 лютага на адной з сацыяльных сетак старшыня Усяпольскай моладзі, падляшскі дэпутат клуба «Кукіз15» Адам Андрушкевіч (на выбарах падтрымала яго больш чым 15 600 чалавек), апублікаваў фатаграфію, на якой ён з усмешкай, у скураной куртцы і бачнай з пад яе кашулькай з арлом у кароне стаіць перад драўляным домам скансэна Сяло Буды. Перад домам Сяргея Нічыпарука, якога частку сям’і закатаваў атрад капітана Рамуальда Райса «Бурага» ў 1946 г. Дэпутат змясціў фатаграфію на табліцы на сваім партале: «Адам Андрушкевіч — публіцыстыка і каментарыі», і паставіў подпіс: «Кліматы Падляшша, на зваротным шляху з першага Гайнаўскага маршу памяці Салдат праклятых», дадаўшы ў канцы смайлік «падміргнуць» і клічнік. Публікацыю да першых дзён сакавіка перапаставалі пяцьдзясят разоў, а амаль чатырыста паставілі знак «падабаецца». Фота выклікала шмат каментарыяў, у тым ліку шмат хто ў першую чаргу выказваў абурэнне, м.інш.: «У мяне няма слоў, і толькі думаю, якім трэба быць вырадкам, каб зрабіць нешта падобнае», «Трэба называць рэчы сваімі імёнамі — нацыяналістычная чэрнь сцвердзіла, што ўсё дазволена», «Гэта ўжо выходзіць за межы любой прыстойнасці», «Мы збянтэжаны». Парталу «Gazeta.pl» дэпутат Андрушкевіч, 26гадовы ўраджэнец Граева, тлумачыў:

— Я лічу, што бянтэжаць такія каментарыі таму, што ў гэтым здымку я нічога не намякаў. Наадварот, я ясна напісаў, што я хацеў бы падкрэсліць прыгажосць Падляшша. Не было тут злога намеру з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF