Ніва № 12 (3123), 20 сакавіка 2016 г.

Мудрасць пры канчыне

Міраслаў ГРЫКА

Як гэта пасля святкавання — толькі пахмелле і пачуццё стомленасці! Некаторы час таму мы пампезна святкавалі Дзень роднай мовы. Толькі адзін дзень — у Польшчы. У Беларусі свята нацыянальнай мовы спраўлялі тыдзень. У абедзвюх краінах гэта была... СМІпадзея.Так званыя штотыднёвікі грамадскай думкі апублікавалі на сваіх старонках артыкулы ўздымаючыя прыгажосць роднай мовы. Некаторыя з непакоем пісалі пра варварызацыю мовы, звяртаючы ўвагу пра значнае павелічэнне мацерных слоў на «б» ці на «х», прыпадаючых на адзін статыстычны сказ з найпростай граматыкай, на якой найчасцей кантактуюць адзін з адным суайчыннікі. Вядома, не магло абысціся без урачыстых вечарын, навуковых семінараў і лекцый. У іх прынялі ўдзел агулам, мабыць, некалькі соцень чалавек, прытым у абедзвюх краінах. Ці астатняя частка польскай або беларускай супольнасці мае наплявацельскія адносіны да іх уласнай мовы?

Няма чаго крывіць душой, сучасная мова палякаў і беларусаў глухая на тонкую фразу Міцкевіча альбо Купалы. Мала хто таксама ўмее прачытаць і разумець складаную фразу, у якой яны запісвалі свае пачуцці і думкі. Міцкевічава мова, каб не сягаць яшчэ глыбей, для сучаснай пальшчызны амаль чужая, так як і Купалава мова для беларусаў. Толькі што ў Беларусі амаль усе думаюць пабеларуску, але гавораць паруску, што мяне нават не здзіўляе, калі ўлічыць, што слоўнік рускай мовы фіксуе, калі не памыляюся, некалькі дзясяткаў слоў для, ээ... непрыстойнай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF