Ніва № 12 (3123), 20 сакавіка 2016 г.

Мэта, задача і вынік

Віктар САЗОНАЎ

Пра суд над украінскай лётчыцай Надзеяй Саўчанкай апошнім часам напісана багата матэрыялаў — і інфармацыйных, і аналітычных, і пратэстных, і пра яе мужныя паводзіны, і пра сутнасць расійскай судовай сістэмы. З большага на ўсё пастаўленыя пытанні — і пра Надзею, і пра суд — знаходзяцца большменш лагічныя адказы. Ну што нам, людзям, якія нарадзіліся ў Савецкім Саюзе, можна распавесці новага пра „прававую” спадчыну, якая дасталася нашым народам ад той сістэмы, якая загубіла безліч людзей толькі за іх сацыяльнае паходжанне або класавую прыналежнасць?

Усе мы памятаем такія тэрміны як „сацыялістычная законнасць”, якімі нас шпігавалі і ў школе, і з экранаў тэлевізараў, і з газетных старонак. І шпігавалі так актыўна, што пасля такога прамывання мазгоў нават студэнтам юрыдычных факультэтаў не былі зразумелымі абавязковыя для вывучэння нормы рымскага права. І гэтыя нормы так і не змаглі перамяніць іх сацыялістычнага менталітэту. А „сацыялістычная законнасць” ад нармальнай законнасці проста адрознівалася ўсяго толькі наяўнасцю ў ёй ідэалогіі, манаполію на якую трымала ўлада. І вось гэтая ідэалогія і была першаснай, а не сама законнасць.

Таму так лёгка суддзі караюць нямых удзельнікаў масавых акцый за гучнае выкрыкванне імі антыдзяржаўных лозунгаў, караюць бязрукага за плясканне ў далоні, караюць беларускамоўнага актывіста за рускамоўную лаянку. Усё проста. Хто не падпадае пад ідэалогію, той пазбаўляецца ўсялякіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF