Ніва № 12 (3123), 20 сакавіка 2016 г.

Галаканцэрт малады духам

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Амаль тры з паловай гадзіны ў перапоўненай зале Падляшскай оперы і філармоніі працягваўся галаканцэрт сёлетняга XXIII Агульнапольскага фестывалю «Беларуская песня», арганізаванага Беларускім грамадскакультурным таварыствам, святкуючым сёлета сваё 60-годдзе. Як госці з Беларусі выступілі фальклорны ансамбль «Харошкі» і бойзбенд з пяці музыкаў, Артгрупа «Беларусы». Былі дэбютанты фестывалю, але ў большасці выканаўцы дасведчаныя ў конкурсных змаганнях. На сцэне з’явілася шмат маладых выканаўцаў.

Галаканцэрт 11 сакавіка вялі як год назад Паўліна ПаўлючукКоська, якая калісьці пісала ў ніўскую «Зорку» і дэбютуючы ў гэтай ролі на фестывалі журналіст Радыё Рацыя і вядучы праграму «Беларускі тыдзень» на Беластоцкім тэлебачанні Радаслаў Дамброўскі. Звычайна шэраг узнагарод на фестывалі пасля раённых і цэнтральных адбораў прысуджаецца ў наступных катэгорыях: аўтэнтычная народная песня, апрацаваная ды сучасная. Ацанілі салістаў, дуэты, трыо, квартэты, вакальныя, вакальныя і інструментальныя, эстрадныя ансамблі і хары. Пераможцы прайшлі раённыя адборы ў Гайнаўцы, БельскуПадляшскім, ДубровеБеластоцкай, Сямятычах і Беластоку. Не першы раз у якасці лаўрэата выступіў беластоцкі хор «Крыніца» (другое месца ў намінацыі «сучасная песня»). Кіраўнік хору Гражына Валкавыцкая Тамашук:

— Змены ў фестывалі можна ўбачыць, хаця б з за росту ліку маладых людзей, якія тут выступаюць. Яго ранг падымае той факт, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF