Ніва № 11 (3122), 13 сакавіка 2016 г.

У палескай глыбінцы (35)

Ганна КАНДРАЦЮК

Дзесяць хвілін да шлюбу каля марочнянскай царквы радасна засігналілі клаксаны самаходаў. Гул абвяшчаў векапомную падзею, новы пачатак. Сам шум і каларыт шлюбнага шэсця быў хутчэй данінай у бок традыцыі. На вуліцы паранейшаму панавала бязлюддзе і цішыня. Ніхто з мясцовых не прыпёрся паглядзець на маладых, асудзіць іх выгляд і паводзіны ды па прыкметах прадказаць ім будучыню. Дзе прапала прыродная цікавасць сялян? Яшчэ адносна нядаўна вясковыя вяселлі ўзбуджалі вялікі зрух і спадзяванні. Выпадковы ўдзельнік мог разлічваць не толькі на дармовы пачастунак і добрую забаву. Ён мог яшчэ падключыцца да авантуры ці іншай прыгоды. Зараз падзея цікавіла толькі запрошаных гасцей.

На вяселлі Алены і Аляксандра састаў гасцей не быў выпадковы. З’явіліся родныя, хросныя бацькі, сваякі, бліжэйшыя сябры. Маладыя прыехалі ў царкву на адной, прыаздобленай зялёнымі шарыкамі машыне. Яны аднак не спяшаліся першымі пакінуць аўтамабіль. Ды і апошнія ўдзельнікі ведалі, калі і ў якой чарговасці трэба ім падацца ў царкву. Усе чакалі ў машынах. Спех, які на пачатку здаваўся прызнакам сучаснасці, зараз набыў разлезлы рытм і стары парадак...

Урэшце вяселле рушыла з месца. На чале шэсця крочылі маршалак і сваты, усе перавязаныя вышыванымі ручнікамі. Кожны з іх нёс каравай на падносе прыаздобленым ручніком. За імі, з іконай Божай Маці, у суправаджэнні стройных сватоў, ішла маладая. Далей вялі маладога. Яго эскорт складалі старшыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF