Ніва № 11 (3122), 13 сакавіка 2016 г.

Праверка ведаў і ўмеласцей па беларускай мове

Аляксей МАРОЗ

Ваяводскія элімінацыі Прадметнага конкурсу па беларускай мове для вучняў падставовых школ адбыліся 24 лютага ў Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы імя Яраслава Кастыцэвіча ў БельскуПадляшскім. Прынялі ў іх удзел 35 вучняў. Адборачныя змаганні завяршылі праверку ведаў і ўмеласцей па беларускай мове, якія раней адбываліся на ўзроўні школ і раёнаў. Да ваяводскага этапу конкурсу дайшлі лепшыя навучэнцы беларускай мовы Беласточчыны, якія наогул добра справіліся з задачамі конкурснага тэста.

Хаця конкурс афіцыйна адбываўся ў бельскай «тройцы», то само пісанне тэстаў праходзіла ў спартыўнай зале ліцэя з беларускай мовай навучання, якая спалучае абедзве школы. Вучні, якія датэрмінова справіліся з тэстам, гаварылі, што тэст не быў складаным, але некаторыя пытанні маглі выклікаць цяжкасці.

Пераможцамі конкурсу звычайна становяцца вучні, якія многа часу рыхтуюцца на ўроках і пазаўрочных занятках пад наглядам настаўнікаў беларускай мовы. Педагогі ведаюць адметнасці прадметнага конкурсу па роднай мове і аб’ём матэрыялу, які ахопліваюць конкурсныя пытанні.

— Тэст не быў цяжкім, але і не быў лёгкім. Мы не ведаем, ці нечага не пераблыталі, калі ставілі пытанні да тэксту. Справіліся мы з задачамі наконт твораў, але не ведаем, ці не зрабілі там нейкіх памылак. Хвалюемся таксама, ці няма памылак па граматычных пытаннях. Мы рыхтаваліся да конкурсу на ўроках беларускай мовы, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF