Ніва № 11 (3122), 13 сакавіка 2016 г.

Марш! (ч. 2)

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

За некалькі дзён да І Гайнаўскага маршу памяці салдат праклятых сталі актыўнымі палітыкі Партыі Разам і СЛД. Акрамя таго актывізавалася Грамадзянская платформа: падляшскі старшыня яе структур дэпутат Сейма Роберт Тышкевіч і Адам Мусюк з Форуму меншасцей Падляшша — выбарчай прыстаўкі да тае партыі. Дэпутат Тышкевіч:

— Атрады капітана Бурага ўчынілі злачынства генацыду на тэрыторыі нашага ваяводства, у канцы студзеня і ў лютым 1946 г. І гэта гістарычная праўда ў гэтым выпадку, і аб гэтай праўдзе трэба гаварыць. Праўда не ў сярэдзіне, але — як кажа класік — ісціна ляжыць пасярэдзіне. Не выкарыстоўвайце трагічных старонак нашай гісторыі, каб дзяліць людзей, і абудзіць грамадскія страхі.

Адам Мусюк:

— Людзей гонару, для якіх слова «радзіма» было самым важным, нязломных салдат ставіцца ў адзін рад з людзьмі, якія не заслугоўваюць такой павагі.

На сайтах паказваецца адкрыты ліст прэзідэнту РП і польскаму прымасу: «(...) Арганізацыю маршу ў такой форме мы лічым правакацыяй і дэманстрацыяй варожасці. Гэта спроба перасварыць нашае этнічна і рэлігійна змешанае грамадства, а для пражываючых у Гайнаўцы сем’яў загінуўшых ахвяр «Бурага» гэта балючы ўдар. Па словах арганізатараў маршу, мае ён адправіцца з пад касцёла Узвіжання Крыжа Гасподняга ў Гайнаўцы, а скончыцца імшой у касцёле святых Кірылы і Мяфодзія. Ці азначае гэта згоду Касцёла на прапагандаванне патрыятызму з выявай капітана Рамуальда Райса (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF