Ніва № 11 (3122), 13 сакавіка 2016 г.

Плютовіч: «ці паэт — залішні чалавек?»

Міра ЛУКША

Літаратурная прэмія прэзідэнта горада Беластока імя Веслава Казанэцкага за найлепшую кнігу года прысуджаецца пісьменнікам, якія звязаны з літаратурнымі коламі Беластока і рэгіёна або нарадзіліся тут ці тут жывуць, ці чыя праца паказвае сувязь з горадам і рэгіёнам або чые кнігі былі выдадзены ў Беластоку. Прэмія прысуджаецца аўтарам лепшых кніг усіх жанраў. З удзелу выключаны анталогіі, даследаванні і навуковыя публікацыі. Узнагарода прысуджаецца за кнігі, выдадзеныя ў перыяд з 1 студзеня па 31 снежня каляндарнага года, які папярэднічае году прэміі, таксама ў электроннай форме (электронныя кнігі), не ўключаны рукапісы кніг.

Пераможцамі прэміі былі ў некалькі раз Ян Леанчук, Анна Маркова, Альжбета КазлоўскаяСвянткоўская, Яніна КозакПайкерт, Ігнат Карповіч і Юры Плютовіч. Са спіска кніг заяўленых да ўзнагароды на год юбілейнага выпуску ў рэкорднай колькасці — 32! — поўны Капітул прэміі — Галіна Казанэцкая (жонка паэта), Яраслаў Кляйноцкі, Марэк Каханоўскі, Катажына СавіцкаяМяжынская (старшыня), Юстына Сабалеўская, Данута Завадзкая, Катажына Эва Здановіч намінавалі чатыры найлепшыя: Анны Камінскай (біяграфічная кніга «Simona. Opowieść o niezwyczajnym życiu Simony Kossak»), Міхала Ксёнжка (рэпартаж «Droga 816», які з’яўляецца паэтычным і філасофскім апісаннем паходу ўздоўж усходняй мяжы Польшчы), Юры Плютовіча (намінацыя за жыццёвыя дасягненні і зборнік «Jesień 2014») і Януша Тараненкі (намінаваны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF