Ніва № 11 (3122), 13 сакавіка 2016 г.

Беларуская гавэнда

Аляксей МАРОЗ

Падчас ХVІІ Конкурсу беларускай гавэнды „Гайнаўка2016”, які адбыўся 26 лютага ў Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы, выступіла больш выканаўцаў чым у мінулых гадах. Узровень расказаў быў прыстойны, а самыя лепшыя расказчыкі запрэзентаваліся на вельмі высокім узроўні і захапілі публіку сваімі акцёрскімі ўмеласцямі. Вучні Гімназіі ў Нараўцы і Падставовай школы ў Новым Корніне запрэзентавалі чатыры сцэнкі з расказамі і дыялогамі.

Хаця не быў гэта юбілейны выпуск конкурсу, на мерапрыемства прыбыло многа гасцей, якіх прывітаў яго галоўны арганізатар Ян Карчэўскі. Ад Культурнага цэнтра Беларусі ў Варшаве, аднаго з галоўных спонсараў конкурсу, прыбылі дырэктар Эдуард Швайко, якога місія кончылася 29 лютага, і Міхаіл Рыбакоў, які з 1 сакавіка меў уступіць на пасаду дырэктара КЦБ. Гайнаўскі стараста Міраслаў Раманюк прывітаў сабраных ад імя Гайнаўскага стараства, якое з’яўляецца вядучым органам для Комплексу школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы — арганізатара конкурсу беларускай гавэнды. Спонсарам конкурсу расказчыкаў з’яўляецца таксама Гарадская ўправа. Гайнаўкі, ад імя якой сабраных прывітаў сакратар гарадской управы Яраслаў Грыгарук. Ад імя Музея і асяродка беларускай культуры на мерапрыемства прыбылі дырэктар Тамаш Ціханюк і музейная бібліятэкарка Анджаліна Масальская, якая працавала ў конкурснай камісіі разам з яе старшынёй Іалантай Грыгарук і настаўніцайбібліятэкаркай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF