Ніва № 11 (3122), 13 сакавіка 2016 г.

Флагман беларускай культуры

Размова са шматгадовым дырэктарам Культурнага цэнтра Беларусі ў Польшчы Эдуардам ШВАЙКО.

— Вестка пра Ваш адыход з Польшчы навяла на мяне сум. Ваша добразычлівая ўсмешка прымушала бачыць у Вас вельмі блізкую душу, амаль сардэчнага сямейніка. І хацелася б даведацца пра Вас больш... Напачатак пытанне пра Вас, каб Вы сказалі крыху пра сябе, як Вы прыйшлі да нас?

— Родам я з Ганцаўшчыны, гэта каля Баранавіч, у Брэсцкай вобласці. Мне вельмі блізкая вясковая культура, таму што я выхоўваўся на вёсцы. Апынуўся я на Беласточчыне ў 2008 годзе, калі паўстала ідэя стварэння Культурнага цэнтра Беларусі. У той час вырашана было стварыць яго менавіта ў Беластоку. Мне выпаў гонар і абавязак заняцца тады арганізацыйнымі пытаннямі, датычнымі арэнды будынка і падрыхтавання яго да дзейнасці ў якасці Культурнага цэнтра Беларусі. І распачынаць дзейнасць гэтага цэнтра, ладзіць мерапрыемствы. Праца палягала таксама на тым, каб ладзіць мерапрыемствы таксама і ў супрацоўніцтве з грамадскімі аб’яднаннямі беларускай меншасці ў Польшчы...

— Зараз зараз — то Вас так узялі адразу з Ганцавіч і ў Беласток?

— Я працаваў у Брэсцкім аблвыканкаме, потым у Міністэрстве замежных спраў, консулам у Варшаве. Пасля гэтага ўжо апынуўся ў Беластоку. Да таго ў аблвыканкаме, пачынаючы ад сакратарыята еўрарэгіёна „Буг” займаўся пытаннямі прыгранічнага супрацоўніцтва Беларусі і Польшчы, кантактамі ў галіне культуры і адукацыі, праектамі транспамежнага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF