Ніва № 11 (3122), 13 сакавіка 2016 г.

Працэнты

Міраслаў ГРЫКА

Палякі літаральна курчацца ад болю. У працэнтных адносінах больш, чым немцы ці беларусы. У той жа час адкрыта прызнаецца да гэтага толькі 36% апытаных людзей. Як з гэтага відаць, дух пакуты моўчкі і ў пакоры паранейшаму чэрпае моц са сваіх рамантычных і сентыментальных крыніц. Гэта не мяняе факту, што сярод еўрапейскіх краін, менавіта ў Польшчы фіксуецца самы высокі ўзровень успрымання болю. Ён ахоплівае аж 93% рэспандэнтаў. І калі вы згодны з патрыятычнанацыянальным вызначэннем карэннага жыхара надвіслянскай краіны як палякакатоліка — дык боль захапіў польскае насельніцтва амаль на 100%, таму што праваслаўныя і лютэране, беларусы, украінцы, літоўцы і г.д., карацей кажучы, меншасці, у такім вызначэнні ніяк не змяшчаюцца. Тэарэтычна, значыць, польскае ўзмацненне адчувальнасці болю іх не кранае. Але гэтая тэорыя згодная з адным вызначэннем. Існуе другое, згодна з якім паляк гэта той, хто «з’яўляецца польскім грамадзянінам»! Цікава, што адсотак людзей, вызначаючых польскасць як грамадзянскасць, а не рэлігійную або нацыянальную адрознасць, у перыядзе 20052015 гг. вырас на некалькі адсоткаў. У той жа час традыцыйна рэлігійная прыкмета, каб «паляк быў католікам» — упала з 14 да 7 адсоткаў! Такім чынам, у крузе другога вызначэння боль кранае справядліва кожнага грамадзяніна, незалежна ад яго рэлігіі або паходжання.

Боль з’яўляецца грамадзянінам свету, што пацвярджаюць вынікі даследавання адной з самых буйных фармацэўтычных фірм, у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF