Ніва № 11 (3122), 13 сакавіка 2016 г.

Палярызацыя

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

У тэхнічных навуках шырока распаўсюджаны тэрмін „палярызацыя”. Калі не ўдавацца ў дэталі, то гэтая з’ява агульна азначае працэсы і станы, звязаныя з падзелам якіхкольвек аб’ектаў, пераважна ў прасторы. Тэхнічныя навукі напэўна пайшлі далей і глыбей гуманітарных і могуць дакладна і падрабязна раскласці ўсё, як кажуць, па палічках і шуфлядах. А вось як адбываецца палярызацыя светапоглядаў людзей — загадка яшчэ тая. У наш час гэты падзел яшчэ больш радыкалізаваўся, паглыбіўся і часта набывае крайнія формы. У звычайным побыце гэта азначае тое, што многія людзі, якія вучыліся ў адной школе, жылі ў суседніх пад’ездах, сябравалі дзесяцігоддзямі — сёння не могуць паразумецца ў асноўных поглядах на працэсы, якія адбываюцца наўкола. Некаторыя мае знаёмыя павыдалялі свае акаўнты ў папулярнай на постсавецкай прасторы сацыяльнай сетцы „Одноклассники”, не вытрываўшы шквалу агрэсіўнага іншадумства ад сваіх сяброў і знаёмых. Неяк адзін мой прыяцель прызнаўся, што больш не ездзіць на традыцыйныя лютаўскія сустрэчы аднакласнікаў у школах: „Разумееш, — нібы апраўдваючыся, казаў ён, — мне проста няма пра што з імі размаўляць!”. Ды што там аднакласнікі, ці студэнцкія сябры. У многіх сем’ях на глебе ацэны падзей сучаснасці даходзіць ад непаразумення да сапраўднай нянавісці.

Вельмі часта падзел ідзе паводле ацэны той ці іншай гістарычнай постаці. Прыгадалася мне, як больш дваццаці гадоў таму працаваў я ў музеі гісторыі рэлігіі. Прыйшоў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF