Ніва № 11 (3122), 13 сакавіка 2016 г.

Верныя «Ніве». Сафія і Міша з Баброўнік

Уршуля ШУБЗДА

Можна хадзіць на дэманстрацыі, сустрэчы, прысвечаныя роднай культуры і гісторыі, паказвацца ў вышыванцы, у канцы самому дзейнічаць дзеля захавання тоеснасці. Аднак некаторыя любоў да роднага праяўляюць у штодзённасці. Падыходу да жыцця спадарства Цацэркаў з Баброўнікаў не памянялі бурлівыя для прыгранічнай вёскі пасляваенныя падзеі, камунізм ці сучасныя абставіны. Іхні свет застаўся нязменны — гэта прывязанасць да сябе, родных Баброўнік і штотыднёвай „Нівы”, якую выпісваюць амаль ад сарака гадоў.

Паза межамі Беларусі

Нарадзіліся яшчэ ў даваеннай Польшчы. Абое, хаця ў розных канцах вёскі, жылі ў даволі шматлюдных у той час Баброўніках. Як і ў большасці тадышніх мясцін, яўрэйскае насельніцтва было тут таксама прысутнае. Для ўласніцы крамы Гайчы, калі не было грошай, плацілі яйкамі.

— Мы мірыліся з жыдамі, — кажа Сафія Цацэрка. — Не было так, каб адны другіх ненавідзелі, абзывалі. Між сабою яны размаўлялі паіхняму, але да нас звярталіся пабеларуску. Мы заходзілі да дзяцей Гайчы і разам гулялі. Хаця яны між сабой размаўлялі на сваёй мове, але наш сябар усё нам перакладаў на беларускую мову. Нават адна яўрэйка з Баброўнікаў выйшла замуж за беларуса. Вянчаліся яны ў царкве ў Гарадку. Толькі таму ўдалося ёй перажыць халакост. Усіх апошніх баброўніцкіх яўрэяў немцы вывезлі.

Нават пасля гібелі яўрэяў вёска надалей была шматлюднай.

— Пасля вайны тут жыло больш за (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF