Ніва № 10 (3121), 6 сакавіка 2016 г.

У палескай глыбінцы (34)

Ганнa КАНДРАЦЮК

Вы хоць не фатаграфуйце мяне ў гэтым адзенні, а то яшчэ падумаюць, што бацюшка — „бандэравец”!

— Не падумаюць, у нас не разбіраюцца ў такіх дэталях, — кажу, каб супакоіць гаспадара. — Хутчэй будуць праціраць вочы, хваліць і яшчэ ў прыклад вас ставіць.

— А за што ж мяне хваліць? — здзіўляецца святар.

— За тое, што любіце працаваць у полі. У нас такога не сустрэнеш...

— Тады здымайце, — пагаджаецца з усмешкай айцец Паўло Дубянец, настаяцель прыхода ў Марочным, — няхай будзе праўдзіва.

На плябанію я завітала без ранейшага папярэджання, проста з вуліцы. Бацюшка якраз збіраўся ў поле. Ён быў апрануты ў рабочыя апранахі, тобок, вайсковыя камуфляжныя штаны, тужурак „поляр” і пластмасавыя лапці. Можна сказаць, што ён прыадзеў самы сучасны народны палескі мужчынскі строй. Ды не толькі палескі! У камуфляжныя апранахі адзяваюцца ўсе мужыкі Украіны — ад прэзідэнта па калгасніка. Крамлёўская прапаганда мігам адрэагавала на ўкраінскую моду. Здымкі мужчын у камуфляжы, няважна хто ён — пастух ці баец, без разбору ставіць у якасці жывых прыкладаў сучасных „бандэраўцаў”. Смешна і страшна! Ніхто не кажа, што камуфляжныя апранахі — самыя танныя і даступныя на рынку. Той, хто апранае іх на цела, не думае, што скарыстаюць яго імідж у варожай прапагандзе.

Айцец Паўло — натхнёны святар, даследчык гісторыі хрысціянства і дваранства на Палессі, прызнаны краязнавец і журналіст — як адзін з нямногіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF