Ніва № 10 (3121), 6 сакавіка 2016 г.

«Бежэнство. Дорога і повороты 1915-1922»

Аляксей МАРОЗ

Нядаўна выйшла з друку кніжка Дарафея Фіёніка «Бежэнство. Дорога і повороты 19151922», трэцяе выданне з серыі «Гісторыя і культура падляшскіх беларусаў», якую выдае Аб’яднанне «Музей малой айчыны ў Студзіводах». Яго старшыня Дарафей Фіёнік пачаў збіраць матэрыялы да кніжкі пра бежанства 20 гадоў назад. Кніжка «Бежэнство. Дорога і повороты 19151922» — шыкарнае альбомнае выданне з вялікай колькасцю гістарычных каментарыяў, успамінаў, фатаграфій, дакументаў і кампактдыскам, на якім аповеды бежанцаў пераплецены песнямі перыяду Першай сусветнай вайны.

— Кніжка «Бежэнство. Дорога і повороты 19151922» гэта дакументальная аповесць, якая сваёй пабудовай розніцца ад іншых выданняў пра бежанства. У ёй у паасобных раздзелах храналагічна распавядаецца аб падрыхтоўцы да бежанства, выездзе ў Расію і чарговых этапах бежанства, ажно да вяртання на бацькаўшчыну. Частка загалоўка «Дорога і повороты» паказвае сутнасць бежанства. Бежанцы цэлы час былі ў дарозе і хаця часта па некалькі гадоў пражывалі ў адным месцы ў Расіі, то не мелі там сваёй зямлі, прабывалі часова, як у дарозе. Нашы людзі падаліся ў бежанства, каб вярнуцца дамоў пасля сямі гадоў складанай дарогі. Наша бежанства напамінае біблейскае бежанства ізраільскага народа, які выйшаў са сваёй зямлі і вярнуўся пасля сарака гадоў. Некаторыя бежанцы ўсхвалялі сваю пабыўку далёка ад дома. Напрыклад, Іван Нэстэрук з Сакоў, будучы дзесяцігадовым хлопцам, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF