Ніва № 10 (3121), 6 сакавіка 2016 г.

Шматкультурнасць Беластока фасад?

Уршуля ШУБЗДА

Нашумелая кніжка Марціна Концкага «Беласток. Белая сіла, чорная памяць» выклікала шмат супярэчнасці, многа дыскусіі, спрэчак. Для некаторых гэта знявага горада і яго жыхароў. Другім, скрываная гадамі праўда пра горад і нас саміх. Таму нічога дзіўнага, што так у прыватных размовах, як і публічных дыскусіях, шмат гаворыцца пра кніжку. Была яна прычынай цыкла канферэнцый на Універсітэце ў Беластоку, з удзелам навуковых і палітычных эліт горада.

Уршуля Шубзда: — Чаму Вы вырашылі напісаць кніжку менавіта пра Беласток? Чым гэты горад вылучаецца з ліку іншых гарадоў Польшчы?

Марцін Концкі: — Гэта выпадковасць. Выдавецтва «Чорнае» звярнулася да мяне з такой прапановай. Мы ўсе задумваліся, што адбываецца ў гэтым рэгіёне, і ці так выглядае горад, ці вось менавіта так сітуацыя прадстаўляецца ў маштабе цэлай краіны. Я не меў уяўлення як разгорнуцца палітычная абставіны, як гэта ўсё будзе набрыняць, гэтая нянавісць, якую сёння бачым. Так па шчырасці, я прыехаў у Беласток не перакананы. Не было ў мяне ідэі на гэтую кніжку. Мне здавалася, што тая гісторыя неяк перамолатая медыямі: што тут падпальвалі, што тут жывуць фашысты...Але ім глыбей я ўваходзіў у рэчаіснасць, я зразумеў, што гэта не можа быць толькі гісторыя пра нянавісць, але таксама пра памяць. У нашай памяці, калі ёсць штосьці глыбока схаванае, не прагаворанае, не прыміранае, не прабачанае тады нянавісць з’яўляецца толькі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF