Ніва № 10 (3121), 6 сакавіка 2016 г.

Няздзейсненае чаканне (2)

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Аб праектаваных зменах у так званы вялікі закон аб СМІ і ў адукацыю ў кантэксце прававых рашэнняў, якія тычацца меншасцей, вялася гутарка падчас апошняга пасяджэння Сумеснай камісіі ўрада і нацыянальных і этнічных меншасцей. Меншасны бок указаў на неабходнасць прымання Камісіяй афіцыйнай пазіцыі па пытаннях важных для меншасцей, асабліва ў дачыненні да праяў усіх відаў дыскрымінацыі, ксенафобіі і несправядлівасці.

У ходзе дыскусіі, якую ініцыяваў старшыня Беларускага грамадскагакультурнага таварыства Ян Сычэўскі са спасылкай на I Гайнаўскі марш салдатаў праклятых і апасенняў, якія наконт таго мае беларуская праваслаўная меншасць у Польшчы (пісалі мы аб тым у папярэднім нумары «Нівы»), прадстаўнік лэмкаўскай меншасці Стэфан Дудра патрабаваў:

— Мы павінны выпрацаваць агульную пазіцыю, каб у такіх пытаннях быў чутны голас нашай Сумеснай камісіі. Да гэтага часу мы былі і ёсць органам, які не можа прабіцца да публічнай думкі, таму што не бярэм голасу ў вельмі важных пытаннях, істотных для нацыянальных і этнічных меншасцей.

Патрэба ў супольных пазіцыях

Пятро Тыма, старшыня Саюза ўкраінцаў у Польшчы:

— Мы ў апошнія некалькі гадоў маем справу з нарастаннем такой з’явы як мова нянавісці, вербальная агрэсія, накіраваная супраць меншасцей. Гэта прымае розныя формы. Мелі мы ў мінулым годзе хвалю разбурэння помнікаў і мемарыялаў на ўкраінскім паўднёвым усходзе Польшчы. Дзеянні (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF