Ніва № 10 (3121), 6 сакавіка 2016 г.

Школа ў Нараўцы з патронам Аляксандрам Валкавыцкім

Аляксей МАРОЗ

Падчас ХІІ сесіі Рады Нараўчанскай гміны, якая прайшла 23 лютага, адбылося тайнае галасаванне па пытанні праекта пастановы, каб з 1 верасня 2016 года Падставовую школу ў Нараўцы пазбавіць патранажу Аляксандра Валкавыцкага. Такую пастанову падтрымала 6 радных, 7 радных было супраць, 1 радны стрымаўся ад галасавання, а 1 радны выйшаў з залы пасяджэння перад галасаваннем і не паспеў на яго вярнуцца. Такім чынам праект пастановы быў адхілены і Падставовая школа ў Нараўцы надалей будзе насіць імя Аляксандра Валкавыцкага.

— У нашу школу прыйшло многа лістоў з заклікам адмяніць дасюлешняга патрона. Мы ў гэтай справе атрымалі многа мейлаў, было многа тэлефонаў. Апошнім часам націск на школу, каб Аляксандр Валкавыцкі перастаў быць патронам, быў яшчэ большы. Націскі звонку перараслі нас і я думаю, што шчаслівыя тыя школы, у якіх няма патронаў. Мы, настаўнікі, супольна з войтам гміны рашыліся правесці апытанне ў справе патрона і даведацца, што думаюць бацькі і настаўнікі. На падставе апытання паўстаў праект пастановы, каб школа была без патрона. Праект будзе прадстаўлены сёння на сесіі, — сказала яшчэ перад галасаваннем дырэктар Падставовай школы імя Аляксандра Валкавыцкага і Публічнай гімназіі імя Тамары Саланевіч у Нараўцы Марыя Леўша.

Аляксандр Валкавыцкі пасля вайны быў кіраўніком Падставовай школы ў Нараўцы, а ў канцы 1944 года ўступіў у рады Польскай рабочай партыі. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF