Ніва № 10 (3121), 6 сакавіка 2016 г.

Юбілейны пленум

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

27 лютага адбыўся ўрачысты пленум Галоўнага праўлення Беларускага грамадскакультурнага таварыства, прымеркаваны да шасцідзесяцігоддзя працы Таварыства; мерапрыемства адбылося ў сядзібе ГП БГКТ па вуліцы Варшаўскай у Беластоку. Пленум быў нагодай для падвядзення шматгадовай працы Таварыства і ўзнагароджання яго актывістаў.

Пленум адкрыў старшыня ГП БГКТ Ян Сычэўскі. Рэфлексіўна адзначыў ён, што лёсы Таварыства перапляталіся дабром і злом, перамогамі і паражэннямі. Найважнейшым, аднак, з’яўляецца фінал лёсу арганізацыі і яе свядомай актыўнасці — пераможны і плённы. Усе разам у агромнай беларускай грамадзе перамагалі ўсе цяжкасці дзеля будавання моцнага беларускага этнасу ў Польшчы, будавання гонару і патрыятызму беларусаў. Гаворыцца, што народ, які не шануе прошлага, забывае сваё мінулае, не мае будучыні. Мабыць таму трэба сёння ўспомніць пра нашы пачаткі — першыя пасляваенныя гады, калі беларусы пачалі ўставаць з каленяў і пачалі ўсведамляць сваю нацыянальную тоеснасць і шанаваць усё тое, што звязанае з духоўнасцю кожнага народа. Прамоўца прыгадаў таксама трывожныя для нас падзеі, ладжаныя акурат у той дзень у Гайнаўцы ў гонар злачынцаў на беларускім насельніцтве Беласточчыны.

Далей Ян Сычэўскі прывітаў ганаровых гасцей пленума: падляшскага ваяводу Багдана Пашкоўскага, пасла Рэспублікі Беларусь у Польшчы Аляксандра Авяр’янава, генеральнага консула РБ у Беластоку Алу Фёдараву, дасюлешняга дырэктара (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF