Ніва № 10 (3121), 6 сакавіка 2016 г.

Перад Усходам

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Беластоцкі асяродак культуры (БОК) арганізуе адкрыты конкурс прапаноў на сёлетні чацвёрты выпуск Фестывалю „Усход культуры/Іншае вымярэнне”, які ў гэтым годзе будзе праходзіць у сталіцы Падляшша ад 2 да 4 верасня. Для ўдзелу ў ім запрашаюцца ўстановы, няўрадавыя арганізацыі і мастакі з Беластока. Тэмай сёлетняга фестывалю будзе Украіна і гадавіна падзей на Майдане. Арганізатары, аднак, запэўніваюць: «На гэты раз не была абрана адна грамадскасць, якой будзем надаваць асаблівую ўвагу — мы адкрытыя для прапаноў, надыходзячых ад розных нацыянальнасцей, звязаных з гісторыяй нашага горада».

Мэтай конкурсу з’яўляецца выбар прапаноў, якія ахопліваюць розныя мастацкія дысцыпліны: музыку, выяўленчае мастацтва, тэатр, танцы, перфарматыўныя дзеянні, ініцыятывы ў гарадской прасторы і да т.п. Праекты павінны быць адпраўлены да 11 сакавіка 2016 года па наступным адрасе: inny.wymiar@bok.bialystok.pl. Заяўка павінна ўключаць апісанне канцэпцыі праекта, дэталі яго рэалізацыі і падрабязную расцэнку ўсёй задачы. Набор накіраваны на вылучэнне арганізатараў мерапрыемстваў у рамках фестывалю, а не толькі выканаўцаў. Беластоцкі культурны цэнтр, як каардынатар фестывалю „Усход культуры/Іншае вымярэнне” зробіць першапачатковы выбар з ліку адпраўленых прапаноў да 25 сакавіка.

„Усход культуры”, як мы шмат разоў пісалі падчас папярэдніх выпускаў, гэта культурны праект, які аб’ядноўвае мастацкія асяроддзі гарадоў Усходняй Польшчы (Беласток, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF