Ніва № 10 (3121), 6 сакавіка 2016 г.

У розе яка

Міраслаў ГРЫКА

У сне можна свабодна трансфармаваць усе суб’екты і аб’екты, — кажуць будыйскія майстры ёгі. Расцягваць або скручваць прастору. Сто рэчаў змяніць у адну, і адну памножыць сто разоў. Іншымі словамі: рабіць цуды, якія ў снах ясныя, як вада ў возеры. Гэта ўсяго толькі пытанне практыкі і практыкаванняў. Ці магчыма гэта на яве? Чалавечы розум з’яўляецца надзвычай гнуткім і, верагодна, да канца існавання нашага віду не раскрыюцца ўсе яго магчымасці. Возьмем, да прыкладу, палітыкаў цяперашняй улады. Гнуткасць іх розумаў здаецца быць неабмежаванай. Што ім насніцца, так і становіцца. Яны марылі пра Польшчу ў руінах, і калі ласка, прачнуліся, і — Канстытуцыйны суд развалены, дзяржслужба развалена, грамадскі парадак развалены. Магчыма, такі ж лёс чакае Вярхоўны суд. Праходзячы за іх рыторыкай, у адпаведнасці з якой ісціна ўяўляе сабой найнізкую ступень найпраўдзівай ісціны, можна чакаць прызначэння новага суда — Найвярхоўнейшага. У яго кампетэнцыі будуць і Канстытуцыя, і заканадаўчыя палажэнні. Цікава, па якой вуліцы будзе яго сядзіба? Я стаўлю на Навагродскую.

У будыйскай традыцыі ўсё жывая гісторыю пра Міларэпу, тыбецкага манаха, які жыў у Х стагоддзі і ўмеў на яве атрымліваць бясконцыя формы дадзенага суб’екта. Даказваў ён, што як сон, так і яву можна свабодна фармаваць, што ў іх тая ж самая прырода. І так Міларэпа з’явіўся аднойчы ўнутры рога яка. І ні ён, ні рог не змянілі свайго памеру, што паказвае на тое, наколькі майстар (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF