Ніва № 10 (3121), 6 сакавіка 2016 г.

Агульны фон

Віктар САЗОНАЎ

Ну вось і з’явілася ў Беларусі свежая навіна, якая кардынальным чынам выпадае з агульнага кантэксту сусветных навін пра эмігрантаў у Еўропу, пра парушэнне ўмоў спынення агню ў Сірыі, пра тэракты і барацьбу з Ісламскай Дзяржавай, пра ўсё, што звязанае з Дональдам Трампам і амерыканскімі выбарамі. Усё гэта для беларускага вуха стала другасным у параўнанні з тым, што падчас візіту ў Беларусь расійскай дэлегацыі Аляксандр Рыгоравіч назваў Уладзіміра Уладзіміравіча Дзмітрыем Анатольевічам! Ну стаміліся мы ад кепскіх навін, ад трывожных прадчуванняў і ад поўнай адсутнасці хоць якіхнебудзь перспектыў... А тут хоць крыху гумару. Смех, як гаворыцца, падаўжае жыццё. Нават калі яно сапраўды бесперспектыўнае.

Здавалася б, звычайная агаворка. І хоць у вышэйшых палітычных колах не прынята злоўжываць такімі абмылкамі, з вуснаў беларускага кіраўніка гэта гучала цалкам прымальна для яго расійскіх суразмоўцаў. Прынамсі, кіраўнікі Расіі, і той што зараз, і той які быў да яго, зрабілі выгляд, што не пакрыўдзіліся. Як некалі не пакрыўдзіліся і на тое, што начальнік беларускай дзяржавы, зноў жа выпадкова, прымераў да сябе іх пасаду.

Хоць я не веру ў такія памылкі дастаткова дасведчаных у публічным балбатанні перад тэлевізійнымі камерамі палітыкаў. Хутчэй гатовы паверыць у добра спланаваны спектакль. Ды і тое, што беларускае, цалкам залежнае ад татальнай цэнзуры тэлебачанне не выразала гэтых няёмкіх кадраў, а са смакам паўтарала іх, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF