Ніва № 10 (3121), 6 сакавіка 2016 г.

Марш!

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

У канцы жніўня 2010 года ў гайнаўскім касцёле святых Кірылы і Мяфодзія, у суправаджэнні сцяганосцаў была адкрыта мемарыяльная дошка ў гонар маёра Зыгмунта Шындзеляжа «Лупашкі», камандзіра V Віленскай брыгады АК і яго падначаленых і Салдат выклятых, родам з Гайнаўскай зямлі, змагаючыхся за свабодную Польшчу. Напісана на ёй: «Aby widzieć, padając w ataku, Polskę wolną i czystą jak łza». Напярэдадні тадышніх урачыстасцей паявіліся плакаты «Kościół katolicki stawia pomniki mordercom prawosławnych», «Łupaszko — morderca!».У канцы лютага 2016 года прайшоў па вуліцах Гайнаўкі Марш памяці салдат праклятых. Ён меў быць у першую чаргу ў гонар капітана Рамуальда Райса «Бурага». Нягледзячы на аб’яву, імшы з гэтай нагоды не было.

Больш чым за месяц да суботы 27 лютага ў сацыяльных сетках Нацыянальнарадыкальнага лагера, Нацыянальнай Гайнаўкі і Гістарычнага таварыства імя Дануты Седзікуўны «Інкі» з’яўляецца аб’ява: «Лёгка маніфеставаць у гарадах, дзе ўлады і тыя ж мясцовыя жыхары ў асноўным спрыяльныя тэматыцы Салдат праклятых. Лёгка дзейнічаць у глыбінцы, дзе супольнасць досыць адукаваная ў гэтай тэме. Пакланенне памяці Нязломных у месцах, дзе камуністычная прапаганда працуе далей, патрабуе характару і адвагі, менавіта таму мы заклікаем усіх прыйсці на I Гайнаўскі марш памяці Салдат праклятых! Сваю прысутнасць на дэманстрацыі абвясцілі шматлікія дэлегацыі заўзятарсканацыянальнага асяроддзя з усёй Польшчы. Таму мы, аб’яднаныя разам, давайце (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF