Ніва № 09 (3120), 28 лютага 2016 г.

У палескай глыбінцы (33)

Ганны КАНДРАЦЮК

Імглістай раніцай адправілася я ў Марочна. У Зарэчнянскі раён. Жанчыны ў адміністрацыі гасцініцы «Дружба» глядзелі на мяне з мацярынскай заклапочанасцю.

— Навошта туды ехаць, — уздыхалі сардэчна і круцілі галоўкамі, — там жа адны камары і балота!

Хоць сяло знаходзілася яшчэ ў межах Украіны, на карце выглядала яно «тры крокі» ад Пінска. Там менавіта знаходзіліся легендарныя балоты, якія вабілі ўсякіх калумбаў і піянераў фатаграфіі ў пачатку ХХ ст. Яшчэ больш хацелася глянуць на Прыпяць, якая ў наваколлі Марочна перасякае мяжу з Беларуссю і плыве на поўнач.

Іншай і, мабыць, самай галоўнай прычынай была сустрэча са свяшчэннікам Паўлам Дубянцом. Бацюшка служыў на парафіі ў сяле Марочна. Я не ведала ці адрас, які падказалі мне ў Беларусі, быў яшчэ актуальны і ці знайду чалавека. Таму трэба было завезці сябе ў Зарэчнянскі раён, накарміць мясцовых камароў і ўсё праверыць.

* * *

Першы адрэзак дарогі — гэта была шаша РО5 — ішоў паралельна да ракі Гарынь. Ён спалучаў Дубровіцу са старажытным ДавыдГарадком, як колішні вадзяны шлях.

Гэта была асфальтаваная, гладкая шаша, амаль як у Лукашэнкі. Некаму моцна залежала, каб гандаль між Беларуссю і Украінай працвітаў, што, дарэчы, і адбывалася. Машыны з беларускімі нумарамі кацілі бесперапынна туды і назад. Мне да шчасця хапіла паглядзець на дарожныя ўказальнікі. Усюды, дзе ні глянь, віднеў Столін! З кожным кіламетрам адлегласць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF