Ніва № 09 (3120), 28 лютага 2016 г.

Пад сасновым гербам

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Едучы поездам у напрамку Чаромхі і далей падаецца, што тамашняя чыгуначная інфраструктура пікіруе ў напрамку цалкавітай адсутнасці. Пазнікалі шматлікія былыя пачакальні, а тыя, што асталіся, гібернуюць са шчыльна забітымі вокнамі, а калі яны яшчэ празрыстыя, то мала ўжо каму тая празрыстасць патрэбная. У Страблі, кіпучай калісь народам станцыі, будынак пачакальні стаіць невідучым і здавалася б, што там гаспадарыць адно час, калі пасажыры чыгункі падаліся адтуль у нейкае бежанства. Аднак ёсць там і нечаканасць. Вылезшы з цягніка ў Страблі заўважаю з недаўменнем новы перон дакладна прымеркаваны да актуальных рэйкабусаў.

Са Страблі кіруюся ў заходнім напрамку, па паўночнай тэрыторыі Вышкаўскай гміны. Маршрут даволі працяглы беручы пад увагу штораз меншую прысутнасць там публічнага транспарту, у выніку чаго адлегласці між прыпынкамі надта ўзбуйняюцца. З гмінных Вышак яшчэ не надта даўно быў у пасляабедні час аўтобус у Бельск, цяпер жа яго няма нават у гандлёвы ў Бельску чацвер. Разлічваю на пасадку ў аўтобус толькі ў Петкаве, якое ўжо ў былым Лапскім павеце...

Паколькі тупаю па згаданай Вышкаўскай гміне, слоў пару з яе партала: „Na przełomie XIV i XV wieku Wielkie Księstwo Litewskie zawarło sojusz z Królestwem Polskim i Księstwem Mazowieckim. W tym czasie Podlasie należało jeszcze do Litwy, ale obszar ten był słabo zaludniony, istniało tu niewiele wsi książęcych zamieszkałych przez białoruskich chłopów (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF