Ніва № 09 (3120), 28 лютага 2016 г.

Анна ад сеніёраў і святога Мікалая

Міра ЛУКША

Анна Рамановіч (1949 г. нар.) — беластачанка, настаўніца. Ад 1964 года піша вершы і прозу для дзяцей, моладзі і дарослых. Была старшынёй Настаўніцкага літаратурнага клуба ў Беластоку. Вяла дзіцячыя тэатры і кабарэ для дарослых, пісала для іх тэксты. Як паэтэса больш вядомая ў Польшчы чым у родным горадзе. Паважае сяброўства, кахае людзей, музыку Шапэна, Вярцінскага і старыя расійскія рамансы. Цэніць мастацтва Дзюрэра і Хэлмонскага. Кахае жывыя кветкі і чалавечую мудрасць. Збірае манеты, маркі і фарфор. Цікавіцца фатаграфіяй. Летам вырошчвае расліны на сваім участку. Восенню стварае паэзію. А зімой рыхтуе ў кухні сапраўды паэтычныя каралеўскія стравы. Маці Галіны і Пшэмыслава. Бабуля Уршулі, Люізы і Марыкі. Цяпер Анна Рамановіч — на заслужанай пенсіі. Надалей кахае тое, што прыгожае і разумнае (прыроду і людзей).

Лаўрэатка 58 літаратурных конкурсаў, аўтарка тэкстаў песень, якія выйшлі на кампактдыску і ў магнітафоннай версіі п.з. «Паяднанне». Перакладае на польскую мову песні з беларускай і рускай моў. Свае творы публікавала ў Польскім радыё Беласток, перадачы «Лета з радыёпрыёмнікам» І Праграмы Польскага радыё ў Варшаве і Радыё Палёнія ў Чыкага. Друкавалася, між іншым, у часопісах: «Twórczość Robotników», «Nike», «Bez przysłony», «Własnym głosem», «Gazeta Współczesna», «Pogłosy», «Wprost», «Dyskusja», «Płomyczek», «Miś», «Martyria», «Kurier Podlaski», «Głos Wybrzeża». Андрэй Паінта перакладваў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF