Ніва № 09 (3120), 28 лютага 2016 г.

Ласінянская вайна

Іаанна ЧАБАН

У Ласінянах, што пад Крынкамі, Другая сусветная вайна ў поўным разгары. Па вёсцы бушуюць мясцовыя саланіннікі і партызаны. Чым адметныя гэтыя групоўкі? Грыша Бяганскі, крынчанін, ураджэнец Ласінян, аб’ясняе:

— Увайшоўшы ў хату, партызан просіць есці, а калі штаны альбо боты яму знішчыліся, забірае гаспадарскія, але толькі тады, калі яму падыходзяць па размеры. Саланіннікі бяруць усё, што ў рукі ім пападае, нават бабскія сукенкі.

— Яйкі хавалі пад сеннічок у калыску, — дадае спадарыня Бяганская, — пакуль саланіннікі не зарыентаваліся і не пачалі выкідаць дзіцяці з той жа калыскі, каб яйкі пазабіраць. Потым клалі іх у печку, але і там увесь попел перакінулі.

Спадар Рыгор помніць як у 1939 годзе праз вёску сунулі рускія танкі. Дзень і ноч, без перапынку. Усе казалі: „Во дзе сіла, во дзе сіла”. А немец быў хітрэйшы, самалётаў нарабіў, такіх двухмесных кукурузнікаў, якія, нізенька спусціўшыся, бамбілі кукурузу альбо жыта. Уцякаючым назад праз вёску рускім танкі гарэлі на хаду. Наляціць самалёт і па ўсім. Салдаты прыйшлі ў хату, сказалі: „Бой будзем адкрываць”. Ласінянцаў пагналі на выган, у чыстае поле. А ў 1941 годзе кукурузнікі ўсё па гэтым жыце. Стралялі толькі да салдат, цывіляў не чапалі. Грышы было тады шэсць гадоў.

Яго бацьку Аляксандра ў 1939 годзе змабілізавалі ў польскае войска. Прыйшоў загад і трэба было яго выканаць. Многа мужчын тады пазабіралі. На ласінянскай гары, пасярэдзіне вёскі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF