Ніва № 09 (3120), 28 лютага 2016 г.

Валер Урублеўскі ў Саколцы

Васіль ГЕРАСІМЧЫК

У 1857 годзе пасля заканчэння Ляснога інстытута ў Пецярбургу ў Саколку прыбывае Валер Урублеўскі, каб распачаць тут свой шлях героя Паўстання 18631864 гадоў, генерала Парыжскай камуны.

20гадовы прапаршчык атрымлівае прызначэнне інспектарам у новастворанае пісарскаегерскае вучылішча, арганізаванае непадалёк ад Белавежскай пушчы. З яго прыездам Саколка ператвараецца ў адзін з галоўных цэнтраў ствараемай Гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі, якая рыхтавала ўзброенае выступленне супраць расійскага царызму.

Валер Урублеўскі нарадзіўся 27 (15 па ст.ст.) снежня 1836 года ў мястэчку Жалудок Лідскага павета. Вучыўся ў Віленскай гімназіі разам з Цітам і Канстанцінам Далеўскімі, Зыгмунтам Мінейкам і Францішкам Багушэвічам. Па яе заканчэнні ў 1853 годзе паступіў у Лясны інстытут у Пецярбургу. Удзельнік таемных таварыстваў Яраслава Дамброўскага і Зыгмунта Серакоўскага, якія гартавалі кадры для будучага паўстання з мэтаю аднаўлення Рэчы Паспалітай, ліквідацыі саслоўнай няроўнасці і вызвалення сялян. Тут Валер знаёміцца з братамі Віктарам і Кастусём Каліноўскімі, сумесна з якімі вырашае распачаць стварэнне падпольнай арганізацыі на Радзіме.

САКОЛКА

Калі Урублеўскі прыбыў у Саколку, яна ўяўляла сабой невялікі горад з колькасцю жыхароў 3412 чалавек (на 1858 год), цэнтр уезда Гродзенскай губерні, праз які яшчэ нават не была пракладзена чыгунка. Саколка складалася фактычна з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF